Брытанская нацыянальная партыя
Брытанская нацыянальная партыя | |
---|---|
Лідар | Adam Walker[d] |
Заснавальнік | John Tyndall[d] |
Дата заснавання | 1982 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | British nationalism[d], брытанскі фашызм[d], неафашызм[d], правы папулізм[d], еўраскептыцызм, этнічны нацыяналізм[d] і white nationalism[d] |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | bnp.org.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская нацыянальная партыя (БНП) (англ.: British National Party, BNP) — брытанская праварадыкальная палітычная партыя. Партыя заснавана Джонам Тындалам , пасля яго сыходу ў 1982 годзе з Брытанскага нацыянальнага фронту (БНФ). Прытрымліваецца крайне правай ідэалогіі.
Вынікі на выбарах
[правіць | правіць зыходнік]БНП не мае сваіх прадстаўнікоў у брытанскім парламенце. У 2005 годзе падчас парламенцкіх выбараў БНП атрымала 0,7% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы восьмае месца. У 2008 годзе БНП заняла пятае месца на выбарах мэра Лондана, набраўшы 5,2% галасоў выбаршчыкаў. Кандыдат на пасаду мэра Рычард Бэрнбрук быў абраны адным з 25 членаў Лонданскай гарадской асамблеі. БНП мае прадстаўнікоў і ў акруговых саветах сталіцы, а таксама ў саветах графстваў.
Акрамя таго, на выбарах у Еўрапарламент 4 чэрвеня 2009 года БНП заваявала два месцы ў Еўрапарламенце (адно з месцаў атрымаў лідар партыі Нік Грыфін).
Партыя прытрымліваецца вельмі правай ідэалогіі, якая ўключае ў сябе расізм, антысемітызм, адмаўленне Халакоста, забарону іміграцыі і гамафобію[1][2][3][4][5].
Нік Грыфін быў лідарам партыі з 27 верасня 1999 года па 1 кастрычніка 2014 года. Затым гэтую пасаду заняў Адам Уолкер.
У 2015 годзе партыя прыняла ўдзел у Міжнародным рускім кансерватыўным форуме у Пецярбургу.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Лагатып партыі, які раней выкарыстоўваўся
-
Лагатып партыі, які раней выкарыстоўваўся
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Under the skin of the BNP (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 12 верасня 2011.
- ↑ Encyclopedia of modern worldwide extremists and extremist groups
- ↑ Nationalist myths and modern media: contested identities in the age of globalization
- ↑ Holocaust denial as an international movement . Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ Encyclopedia of British and Irish political organizations: parties, groups and movements of the 20th century
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Goodwin, Matthew J. New British Fascism: Rise of the British National Party. — London and New York: Routledge, 2011. — ISBN 978-0-415-46500-7.